Для мяне такой святыняй стала мая родная вёсачка Гоцк, дзе я нарадзілася, дзе праходзіць маё вясёлае і шчаслівае дзяцінства.
Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай.
Цяпер, гледзячы на наш прыгожы, квітнеючы Гоцк, цяжка ўявіць, што некалі на гэтым месцы былі непраходныя балоты і лес.
Авеяная сівымі легендамі, вёска кліча нас з далячынь вякоў, каб мы распавядалі пра яе. Водгук наш, як чароўная жалейка, нагадвае вялікім гарадам і маленькім вёсачкам, па якіх яна раскідала сваіх жыхароў, што зямля гоцкая жывая і заўсёды чакае нас, каб сагрэць пад сваім цёплым крылом.
Сёння Гоцк вельмі сучасны. У цэнтры яго ўзвышаецца велічная царква святой Параскевы. Царква нагадвае прадаўгаваты крыж, які з’ўляецца сімвалам веры ў самога Ісуса Хрыста, благаслаўляючага кожны наш дзень.
Я вельмі шчаслівая, таму што магу кожны дзень наведвацца ў наш Свята-Параскевінскі храм. Кожны дзень сустракацца са святою вялікамучаніцай Параскевай, кожны раз давяраць ёй свае радасці і турботы, свае перажыванні і перамогі.
Святая Параскева лічыцца лекаркай душэўных і цялесных хвароб, захавальніцай сямейнага дабрабыту і шчасця. Ад мошчаў Велікамучаніцы падаваліся ацаленні хворым.
Калі і кім пабудавана праваслаўная царква ў вёсцы Гоцк, невядома. У апісанні Свята-Пакроўскай царквы суседняй вёскі Хорастава мы сустракаем запіс: “...У вёсцы Гоцкай, прыпісная царква”. Гэта была некалі могілкавая царква.
Пазнейшыя ўспаміны жыхароў Гоцка ўказваюць, што яна была асвечана ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе Свята-Параскевінская царква была спалена немцамі разам з усім сяленнем Гоцкам.
Адраджэнне праваслаўнага храма ў маёй вёсцы пачалося аж у 1997 годзе. Пры садзейнічанні благачыннага Салігорскай акругі протаіерэя Мікалая Розава з вёскі Бранчыцы Салігорскага раёна ў Гоцк перавезены будынак Свята-Георгіеўскай царквы, якая пасля закрыцця ў 30-я гады XX стагоддзя выкарыстоўвалася як клуб. Да перавезенага зруба была прыбудавана алтарная частка.
Памяць святой Параскевы святкуецца 28 кастрычніка. Менавіта таму кожны год у кастрычніку мноства праваслаўных вернікаў спяшаецца да гоцкай царквы святой Параскевы. І наша Святая вялікамучаніца Параскева сустракае ўсіх з любоўю. Яна чакае кожнага грэшніка, кожнага хворага, кожнага цярпячага.
Я вельмі шчаслівая, што некалі, дзвесці гадоў таму назад святая Параскева абрала для свайго прытулку менавіта гэтае месца і што мне пашчасціла тут нарадзіцца і жыць.
Царква Св. Параскевы ў в. Гоцк
На прасторах маёй БеларусіХочацца прыгадаць узнёслыя словы Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.
Самы родны і велічны кут.
За цябе, мая вёска, малюся,
Бо жыву, нарадзілася тут!
Сафія Новік, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны калейдаскоп” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”