Адкрыццё незвычайнай кавярні некалькі месяцаў таму заўважылі не толькі мясцовыя жыхары, а шмат хто з іншых населеных пунктаў нашай краіны. Гэта былі ў большасці сваёй тыя, хто неабыякава ставіцца да ўсяго нацыянальнага, да нашай гісторыі, да традыцый, да роднай мовы. Хоць гэта, на першы погляд, і радасць, а, на жаль, у яе ўваходзіць і нотка сапраўднай трагедыі. Гэта іншаземцу, напрыклад, было б не зусім зразумела: як можна дажыцца да такога, што сваё, роднае, успрымаецца на нашай зямлі як нешта незвычайнае і адметнае. Але ж гэта так. 

Таму пра кавярню на вуліцы Казлова, 33А-2, дзе барыста Хрысціна размаўляла на чысцюткай беларускай мове, шмат пісалі. А мы вырашылі трошку пачакаць і завіталі ў кавярню днямі, каб высветліць, як зараз пачуваецца бізнес з беларускім акцэнтам, хто наведвае кафэ, што змянілася за амаль паўгады працы. 

Маленькая кавярня знаходзіцца ў самым цэнтры нашага 100-тысячнага прамысловага горада, побач з гасцініцай “Новае Палессе”. Месцазнаходжанне – лепш не прыдумаць. Акрамя паркінгу для машын, ёсць побач і месца, дзе можна пакінуць ровар. На шкле кавярні – яе назва, гадзіны працы, назвы напояў, якім аддаюць перавагу наведвальнікі кавярні, – па-беларуску. У нашым горадзе, дзе рэдка пачуеш родную мову, дзе нават большасць шыльдаў з назвамі вуліц – на рускай мове, гэта адразу торкае, прымушае завітаць. 

“Кава” нагадвае еўрапейскія кавярні - маленькая, утульная, ненавязлівая, з мясцовымі разынкамі. Назвы страў і напояў можна таксама прачытаць па-беларуску. 

На жаль, беларускамоўная дзяўчына больш не працуе ў кавярні, але намеснік дырэктара Алена Паўленок надзеі не губляе. 

- Ведаеце, - гаворыць яна, - слухаць нашую прыгожую мову менавіта мне было так прыемна, што я вярталася дадому і працягвала думаць па-беларуску. Напэўна, тое ж самае было і ў наведвальнікаў нашай кавярні. Нашы новыя барыста (Віталія, Нікіта і Павал) не валодаюць мовай, але ёсць такая задума - запрасіць ім выкладчыка-рэпетытара. 

- А чыя ідэя была аздобіць кавярню беларускімі дэталямі, зрабіць надпісы на мове? 

- Нашага дырэктара Аляксея Шчарбачэні. Гэта быў сваеасаблівы выклік, бо невядома было, ці пойдуць салігорцы ў такое кафэ. Калі такое адбываецца ў Мінску, зразумела, што шмат аматараў беларушчыны прыцягвае менавіта гэтае арыентаванне на нацыянальнае, на захаванне нашай спадчыны, а ў маленькім правінцыйным горадзе ўсё крышачку інакш. Але і ў нас сярод іншых ёсць і такіе наведвальнікі. Яны любяць сваю краіну, сваю мову, размаўляюць на ёй. Хоць насамрэч ідуць да нас розныя: і студэнты, і вучні школ, і працоўная моладзь, і людзі сталыя. Зараз надвор’е не спрыяе наведванню кавярні, а летам было шмат людзей. Пілі гарбату, каву, сядзелі і тут, і за столікам побач з кавярняй. Ёсць і такія, якія здзіўляліся: “Чаму вы па-беларуску размаўляеце?”, выказвалі незадаволеннасць, але гэта нешматлікія выпадкі, і рабілі гэта нецвярозыя людзі, якія трапілі да нас выпадкова. У нас можна не толькі піць гарбату ці каву, а можна ўзяць кнігу на палічцы, яе пачытаць, пагутарыць са знаёмымі, згуляць у гульні. 

- У Салігорску кажуць, што ў вас нешта цікавае адбываецца кожны чацвер? Адкрыйце таямніцу, што было, што ёсць, што будзе? 

- Запамінальным стаў турнір “Камень, нажніцы, папера”, а пераможца атрымаў незвычайны прыз. Сябра кавярні Раман Рашаціла – майстра тату – згадзіўся зрабіць татуіроўку таму, хто выйграе. Яшчэ ў нас бываюць кітайскія цырымоніі, на якіх мы прапануем паспытаць гарбату цікавых сартоў, з сапраўднага кітайскага посуду. Хутка плануем правесці ў кавярні паэтычны вечар, дзе будзе гучаць музыка, наведвальнікі будуць слухаць вершы. Але кавярня наша маленькая, таму такія вечарыны праходзяць у нас у камерным фармаце. 

Таксама у новай кавярні з павагай выказаліся пра шматгадовы бізнес дырэктара “ЭНЕРГІІ” Ігара Уфімцава, які трапіў у шорт-ліст прадпрымальнікаў года, чые магазіны “Кактэйль” №№1,2 ужо даўно знайшлі сваіх кліентаў. 

- Мы бачым, што ў гэтых магазінах і кавярнях заўжды шмат народу, ёсць такія людзі, якія сталі пастаяннымі наведвальнікамі, шмат год не здраджваюць, ідуць па каву і гарбату менавіта туды, - разважае намесніца дырэктара кавярні “Кава”. 

А мы ж лічым, што, калі ў нашым горадзе будуць кавярні кшталту гэтых, наш Салігорск паціху будзе станавіцца падобны на еўрапейскія малыя гарады. І хай не на Талін, Вільню ці на Кракаў, але маленькія высілкі крэатыўных беларускіх прадпрымальнікаў - да іх першы крок. А калі яшчэ з нашай мовай, з нашымі традыцыямі, то ў сто разоў лепш. 

Здымкі аўтара і з сацыяльных сетак

Варвара ЧАРКОЎСКАЯ 

Кавярня «Кава» - салігорскі куточак беларушчыны

Адкрыццё незвычайнай кавярні некалькі месяцаў таму заўважылі не толькі мясцовыя жыхары, а шмат хто з іншых населеных пунктаў нашай краіны. Гэта былі ў большасці сваёй тыя, хто неабыякава ставіцца да ўсяго нацыянальнага, да нашай гісторыі, да традыцый, да роднай мовы. Хоць гэта, на першы погляд, і радасць, а, на жаль, у яе ўваходзіць і нотка сапраўднай трагедыі. Гэта іншаземцу, напрыклад, было б не зусім зразумела: як можна дажыцца да такога, што сваё, роднае, успрымаецца на нашай зямлі як нешта незвычайнае і адметнае. Але ж гэта так.

Таму пра кавярню на вуліцы Казлова, 33Б, дзе барыста Хрысціна размаўляла на чысцюткай беларускай мове, шмат пісалі. А мы вырашылі трошку пачакаць і завіталі ў кавярню днямі, каб высветліць, як зараз пачуваецца бізнес з беларускім акцэнтам, хто наведвае кафэ, што змянілася за амаль паўгады працы.

Маленькая кавярня знаходзіцца ў самым цэнтры нашага 100-тысячнага прамысловага горада, побач з гасцініцай “Новае Палессе”. Месцазнаходжанне – лепш не прыдумаць. Акрамя паркінгу для машын, ёсць побач і месца, дзе можна пакінуць ровар. На шкле кавярні – яе назва, гадзіны працы, назвы напояў, якім аддаюць перавагу наведвальнікі кавярні, – па-беларуску. У нашым горадзе, дзе рэдка пачуеш родную мову, дзе нават большасць шыльдаў з назвамі вуліц – на рускай мове, гэта адразу торкае, прымушае завітаць.

“Кава” нагадвае еўрапейскія кавярні - маленькая, утульная, ненавязлівая, з мясцовымі рызынкамі. Назвы страў і напояў можна таксама прачытаць па-беларуску.

На жаль, беларускамоўная дзяўчына больш не працуе ў кавярні, але намеснік дырэктара Алена Паўленок надзеі не губляе.

- Ведаеце, - гаворыць яна, - слухаць нашую прыгожую мову менавіта мне было так прыемна, што я вярталася дадому і працягвала думаць па-беларуску. Напэўна, тое ж самае было і ў наведвальнікаў нашай кавярні. Нашы новыя барыста (Віталія, Нікіта і Павал) не валодаюць мовай, але ёсць такая задума - запрасіць ім выкладчыка-рэпетытара.

- А чыя ідэя была аздобіць кавярню беларускімі дэталямі, зрабіць надпісы на мове?

- Нашага дырэктара Аляксея Шчарбачэні. Гэта быў сваеасаблівы выклік, бо невядома было, ці пойдуць салігорцы ў такое кафэ. Калі такое адбываецца ў Мінску, зразумела, што шмат аматараў беларушчыны прыцягвае менавіта гэтае арыентаванне на нацыянальнае, на захаванне нашай спадчыны, а ў маленькім правінцыйным горадзе ўсё крышачку інакш. Але і ў нас сярод іншых ёсць і такіе наведвальнікі. Яны любяць сваю краіну, сваю мову, размаўляюць на ёй. Хоць насамрэч ідуць да нас розныя: і студэнты, і вучні школ, і працоўная моладзь, і людзі сталыя. Зараз надвор’е не спрыяе наведванню кавярні, а летам было шмат людзей. Пілі гарбату, каву, сядзелі і тут, і за столікам побач з кавярняй. Ёсць і такія, якія здзіўляліся: “Чаму вы па-беларуску размаўляеце?”, выказвалі незадаволеннасць, але гэта нешматлікія выпадкі, і рабілі гэта нецвярозыя людзі, якія трапілі да нас выпадкова. У нас можна не толькі піць гарбату ці каву, а можна ўзяць кнігу на палічцы, яе пачытаць, пагутарыць са знаёмымі, згуляць у гульні.

- У Салігорску кажуць, што ў вас нешта цікавае адбываецца кожны чацвер? Адкрыйце таямніцу, што было, што ёсць, што будзе?

- Запамінальным стаў турнір “Камень, нажніцы, папера”, а пераможца атрымаў незвычайны прыз. Сябра кавярні Раман Рашаціла – майстра тату – згадзіўся зрабіць татуіроўку таму, хто выйграе. Яшчэ ў нас бываюць кітайскія цырымоніі, на якіх мы прапануем паспытаць гарбату цікавых сартоў, з сапраўднага кітайскага посуду. Хутка плануем правесці ў кавярні паэтычны вечар, дзе будзе гучаць музыка, наведвальнікі будуць слухаць вершы. Але кавярня наша маленькая, таму такія вечарыны праходзяць у нас у камерным фармаце.

Таксама у новай кавярні з павагай выказаліся пра шматгадовы бізнес дырэктара “ЭНЕРГІІ” Ігара Уфімцава, які трапіў у шорт-ліст прадпрымальнікаў года, чые магазіны “Кактэйль” №№1,2 ужо даўно знайшлі сваіх кліентаў.

- Мы бачым, што ў гэтых магазінах і кавярнях заўжды шмат народу, ёсць такія людзі, якія сталі пастаяннымі наведвальнікамі, шмат год не здраджваюць, ідуць па каву і гарбату менавіта туды, - разважае намесніца дырэктара кавярні “Кава”.

А мы ж лічым, што, калі ў нашым горадзе будуць кавярні кшталту гэтых, наш Салігорск паціху будзе станавіцца падобны на еўрапейскія малыя гарады. І хай не на Талін, Вільню ці на Кракаў, але маленькія высілкі крэатыўных беларускіх прадпрымальнікаў - да іх першы крок. А калі яшчэ з нашай мовай, з нашымі традыцыямі, то ў сто разоў лепш.

Варвара ЧАРКОЎСКАЯ

На фота: кавярня “Кава”

Здымкі аўтара