«Салігорскае танга» ад гурта «ХараЧакра»
– Прадстаўляем вашай увазе салігорскі гурт «ХараЧакра» з відэа і песняй «Салігорскае танга», прысвечанай настаўніку беларускай мовы і літаратуры Марыі Сцяпанаўне Мацюкевіч, – кажа вакаліст і аўтар музыкі і слоў Зміцер Гарачка. – Яна прыклад сапраўднага, чыстага настаўніка, які вучыць сваіх дзетак узнёсламу, які з'яўляецца маральным аўтарытэтам, які не падае, не прагібаецца перад кіраўніцтвам.
«Салігорскае танга» – гэта яе жыццё, гэта ўсё, што акружала яе, гэта ўсе акалічнасці, у тым ліку – барацьба, нейкія сумныя акалічнасці, цкаванне. Усё гэта – «Салігорскае танга». Вобраз гэтай светлай, цудоўнай жанчыны – гэта вобраз танга. Танга, дзе яна танцуе з Беларуссю, дзе яна танцуе з нашай гісторыяй, культурай.
Прыемнага прагляду!
«Лiдар-Прэс»




